.RU

Беларуская журналістыка ў парэформенны перыяд і ў перыяд стварэння рухаў і арганізацыі партый

Беларуская журналістыка ў парэформенны перыяд і ў перыяд стварэння рухаў і арганізацыі партый

Змест

1. Беларуская журналістыка ў 60-70-я гады ХІХ стагоддзя

2. Друк народнікаў Беларусі

3. Беларуская журналістыка ў 80-90-я гады ХІХ стагоддзя

4. Друк Беларусі ў канцы ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Беларуская журналістыка ў 60-70-я гады ХІХ стагоддзя

60-70-я гады ХІХ стагоддзя былі напоўнены многімі важнымі гістарычнымі падзеямі. Першая рэвалюцыйная сітуацыя ў Расіі (канец 50-пачатак 60-х гг.) прымусіла ўлады выступіць з маніфестам 19 лютага 1861 года аб адмене прыгоннага права. Маніфест, аднак, самую вострую, бадай, праблему – аграрную– вырашыць так і не змог. Сяляне бунтавалі, а ўрад, каб уціхамірыць іх, прымяняў нават ваенную сілу. Станоўчым у сялянскай рэформе 1861 г. было тое, што ў Расіі, у тым ліку і на беларускіх землях, больш хутка пасалі развівацца капіталістычныя адносіны. На арэну барацьбы з самаўладдзем ішло новае пакаленне рэвалюцыянераў-разначынцаў. У пачатку 60-х гадоў узніула першая народніцкая арганізацыя “Зямля і воля”, якая не была шматлікай і моцна ідэйна згуртаванай, таму хутка распалася. У 1863 г. на Віцебшчыне яна надрукавала адзіны нумар часопіса “Земля и воля”.

Прадстаўнікі рэвалюцыйных і дэмакратычных арганізацый і рухаў шмат увагі ўдзялялі развіццю перыядычнага друку. Так, выкладчык мінскай гімназіі Шумовіч паспрабаваў арганізаваць незалежны штотыднёвік на беларускай мове “Друг народа”. На патрэбы часопіса былі выдаткаваны нават сродкі – 6 тыс.руб. Але выданне свет так і не ўбачыла. Тады выдзеленыя сродкі прадстаўнікі мінскай інтэлігенцыі паспрабавалі выкарыстаць для выдання яшчэ аднаго часопіса – “Русское чтение”, аднак і гэта спроба аказалася няўдалай. У 1860 г. Акрэйц пры дапамозе М.Дабралюбава імкнуўся выдаваць у Віцебску часопіс “Белорусский вестник”, а ў 1861 г. – В.Пюіці і І.Мяшчэрын там жа – часопіс “Будильник”. Будучыя выдаўцы склалі надзвычай умераную праграму часоптіса, але і яна не была прынята ў Камітэце па справах друку. Улады, такім чынам, рабілі ўс магчымае, каб не дапусціць развіцця нават рускамоўнага мясцовага прыватнага друку.

Між тым хваляванні нарасталі. У Беларусі яны неўзабаве выліліся ў паўстанне, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі (1838-1864 гг.).

К.Каліноўскі нарадзіўся ў в.Мастаўляны (цяпер Беласточчына) ў сям’і збяднелага шляхціца. Дзяцінства правёў у в.Якушоўка (цяпер Свіслацкі раён). Закончыў Свіслацкую гімназію, даволі вядомую па тых часах. Затым – С.-Пецярбургскі універсітэт і атрымаў дыплом юрыста. Абараніў кандыдацкую дысертацыю, але працу так і не атрымаў, бо за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях патрапіў у т.зв. “чорныя спісы”. Пасля звароту на радзіму К.Каліноўскі стварыў нелегальную рэвалюцыйную арганізацыю (люты 1861г., Гродна), якая распачала падрыхтоўку да ўзброенага сялянскага паўстання. Каліноўскі ў рэвалюцыі разлічваў на шырокія народныя масы, прычым не толькі вёскі, але і горада. Рэвалюцыя павінна была знішчыць паншчыну і самаўладдзе. Аграрнае пытанне ён імкнуўся вырашыць наступным чынам: “... раздаць усю зямельную ўласнасць сялянам і з асяроддзя земляробаў скласці арганізацыю...”.

У час вучобы ва універсітэце Каліноўскі пазнаёміўся з творчасцю Дабралюбава, Чарнышэўскага, Герцэна, чытаў “Колокол”, “Современник” і інш. дэмакратычныя выданні. Таму ён разумеў, што друкаванае слова можа дапамагчы распаліць іскры сялянскай незадаволенасці ў вялікі касцёр народнага паўстання. Таму думка аб падрыхтоўцы перыядычнага падпольнага выдання не пакідала яго. На пачатку ліпеня 1862 г. нарэшце выйшаў першы нумар газеты пад назвай “Мужыцкая праўда”, якая выдавалася лацінкай на беларускай мове. Газета, як першае беларускамоўнае выданне, стала унікальнай з’явай у гістарыяграфіі беларускай журналістыкі.

Друкаваная і рукапісная спадчына К.Каліноўскага па аб’ёме невялікая (7 нумароў газеты “Мужыцкая праўда”, 2 нумары газеты “Хоронгев свободы” (1863), “Пісьмы з-пад шыбеніцы”, верш “Марыська чорнаброва, галубка мая”, а таксама шэраг рэвалюцыйных інструкцый, заклікаў, загадаў, некалькі лістоў), тым не менш яна ўтрымлівае ў сабе глыбокія ідэі і тэарэтычныя палажэнні.

У выданні “Мужыцкай праўды” ўдзельнічалі В.Урублеўскі, Ф.Ражанскі, С.Сангін і інш. Аднак, як сцвярджаў С.Александровіч, гэтыя спадзвіжнікі Каліноўскага вялі толькі тэхнічную работу – выступалі як друкары і распаўсюджвальнікі газеты.

Вось як прыкладна газета выходзіла: першы нумар – да 10 ліпеня 1862 г., затым яшчэ пяць нумароў штомесячна (жнівень-снежань 1862 г.), апошні, сёмы нумар – каля 11 чэрвеня 1863 г. Газета друкавалася на Гродзеншчыне, 5 і 7 нумары перадрукоўваліся.

К.Каліноўскі, які выдатна валодаў пяром публіцыста, усе нумары газеты падпісваў псеўданімам “Яська-гаспадар з-пад Вільні”. Пачынаў ён размову з чытачамі зваротам “Дзецюкі”. Газета не мела назвоў артыкулаў, кожны нумар складаўся толькі з аднаго матэрыяла, які прысвячаўся пэўнай тэме. У першым нумары публіцыст распавядаўаб праграме выдання і задачах, што паўсталі перад ім. “Мінула ўжо тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здасца толькі да сахі, – цяпер настаў такі час, што мы самі можам пісаць такую праўду справядліву, як Бог на небе. О, загрыміць наша праўда і, як маланка, пераляціць па свеце! Няхай пазнаюць, што мы можам не толькі карміць сваім хлебам, но яшчэ і вучыць сваей мужыцкай праўды”.

Далей аўтар тлумачыў эксплуатацыйны характар дзяржаўнай сістэмы, прычыны цяжкага эканамічнага і сацыяльнага жыцця народа, нежыццёвасць царскіх маніфестаў і г.д. Каліноўскі сцвярджаў: “Ад... паноў няма чаго спадзявацца, бо яны не вольнасці, а глуму і здзерства нашага хочуць. Но не доўга яны нас булуць аблзіраць, бо мы пазналі, дзе сіла і праўда, і будзем ведаць, як рабіць трэба, каб дастаць зямлю і свабоду. Возьмемся, дзецюкі, за рукі, дзяржымся разам!.. Мужык, пакуль здужае трымаці касу і сякеру, бараніць свайго, патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе”.

Публіцыст развенчвае веру сялянства ў добрага цара, крытыкуе рэформу 1861 г. і русіфікатарскую палітыку ўрада. Адзін з нумароў “Мужыцкай праўды” быў прысвечаны арміі – праблеме рэкруцтва. К.Каліноўскі пісаў, што салдата ў арміі не лічылі за чалавека, што ім мог пагарджаць, хто хацеў. Улады імкнуліся выкарыстоўваць салдат як жардарскую сілу, падаўляючы пры дапамозе зброі выступленні, праліваючы кроў народа. Таму журналіст заклікаў сялян зрываць рэкруцкія наборы, не аддаваць сваіх дзяцей у царскую армію, тым болей, што тэрмін гэтай службы доўжыўся 25 гадоў. Часта, адслужыўшы салдацкую службу, былыя рэкруты, хворыя і старыя, ужо не маглі знайсці сваё месца ў цывільным жыцці.

У чацвёртым нумары Каліноўскі выступіў супраць існцючай сістэмы народнай адукацыі, якая складвалася на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Ён патрабаваў, каб выкладанне ў школах, а адпаведна і дапаможнікі былі беларускамоўнымі. Ці магчыма такое? Публіцыст рабіў справядлівую выснову: пры існуючым грамадскім ладзе ў Расіі немагчыма справядлівая адукацыя для бедных, бо працэс русіфікацыі быў настолькі магутным, што нават самая нязначная спроба барацьбы за беларускую ідэю заўсёды заканчвалася безвынікова.

Сёмы, апошні нумар газеты, які выйшаў у чэрвені 1863 г., у час, калі паўстанне ішло поўным ходам, прасякнуты вераў у будучую перамогу. “А будзе ў нас вольнасць, – пісаў публіцыст,– якой не было нашым дзядам ды бацькам”.

Такім чынам, праз усе нумары “Мужыцкай праўды”, за выключэннем шостага, гучала вера кіраўніка паўстання і публіцыста К.Каліноўскага ў тое. Што народ беларускі здабудзе мабе свабоду і шчасце. Асноўны лейтматыў усіх публікацый газеты – зямля і воля.

Цікавыя і тры нумары газеты “Хоронгев свободы” (“Сцяг свабоды”), якая выдавалася ў Вільні на польскай мове. Два першыя нумары газеты рэдагаваў К.Каліноўскі, кіруючы Літоўскім правінцыйным камітэтам, што непасрэдна займаўся падрыхтоўкай да паўстання. Першы нумар газхеты быў датаваны 1 студзеня 1863 года і складаўся з двух матэрыялаў: перадавіцы і артыкула “Літоўскі правінцыйны камітэт”. У газеце гучаў заклік да паўстання. Заканчваў перадавы артыкул публіцыст такімі словамі: “Дык, браты, разам за справы, а калі наступіць час, мы падымем сцяг свабоды, і праклятая сіла захопнікаў згіне, як імжа перад сонцам. Тады засвеціць маці-радзіма, яшчэ больш магутная, узродзіцца больш шчаслівая, чым калі-небудзь, бо засвеціць яна бляскам справядлівасці, бо адродзіцца сілаю згоды і роўнасці сваіх сыноў”.

Рэвалюцыйная і журналісцкая дзейнасць К.Каліноўскага мела непераўзыходзячае значэнне, бо “паўстанне адначасова з’явілася штуршком да абуджэння сацыяльнай і нацыянальнай свядомасці працоўных мас Беларусі.

Час К.Каліноўскага – гэта філасофія змагання за лепшае жыццё, яго публіцыстыка – гэта змест сучаснага адраджэння Беларусі.

2. Друк народнікаў Беларусі

Другая палова ХІХ ст. – гэта буржуазна-дэмакратычны перыяд у гісторыі палітычнага руху ў Расіі. Перадавой грамадска-палітычнай сілай у гэты час было народніцтва. Выдавецкая дзейнасць народнікаў актывізавалася ў канцы 60-х гадоў, калі пачаўся новы пад’ём вызваленчага руху.

Шырокую агітацыйную дзейнасць вяла рэвалюцыйная арганізацыя “Зямля і воля”, якая стварыла некалькі падпольных друкарняў і выпускала лістоўкі пад агульнай назвай “Свабода”. У лік гэтых выданняў уваходзілі таксама “Колокол” Герцэна і Агарова, часопіс “Народное дело”, які стаў органам Рускай секцыі І Інтэрнацыянала, створаныя за мяжой рэвалюцыйныя органы рускага друку часопіс і газета “Вперед!” Лаўрова, “Набат” Ткачова, “Работник”, “Община”, а таксама шэраг падпольных выданняў у Расіі: “Начало”, “Земля и воля”, “Народная воля” і “Рабочая газета”, “Черный передел” і “Зерно”.

Няпэўнасць рэвалюцыйнай тэорыі народнікаў, характарыстыка сялянства як галоўнай рэвалюцыйнай сілы, ідэалізацыя сялянскай абшчыны прыводзіла да ўнутраных супярэчнасцей. У жніўні 1879 г. арганізацыя “Зямля і воля” распалася на дзве часткі.


iashmeleva-v-a-issledovanie-predstavlenij-o-tvorchestve-u-studentov.html
iavarvacij-i-ego-vklad-v-razvitie-astrahanskoj-gubernii-chast-6.html
ibica-tur.html
ibragimova-r-gran-pri-festivalya-plan-meropriyatij-po-realizacii-osnovnih-polozhenij-poslaniya-prezidenta-rossijskoj.html
icebookreaderprofessionalheaderstart-stranica-17.html
icebookreaderprofessionalheaderstart-stranica-21.html
  • report.bystrickaya.ru/grinpis-interneshnl.html
  • znanie.bystrickaya.ru/4-m-e-h-a-n-i-ch-e-s-k-a-ya-r-a-b-o-t-a-i-e-n-e-r-g-i-ya-metodicheskie-ukazaniya-po-fizike-dlya-studentov-zaochnikov.html
  • zanyatie.bystrickaya.ru/saundtrekipop-prodolzhitelnost-filma-107-minut-koroli-ulic-street-kings.html
  • universitet.bystrickaya.ru/tema-4-organizaciya-planirovanie-i-kontrol-vipolneniya-proekta-uchebno-metodicheskij-kompleks-po-discipline-upravlenie.html
  • university.bystrickaya.ru/faq-po-polucheniyu-prava-na-oruzhie-monitoring-po-teme-legalizaciya-ks-internet-25-31.html
  • universitet.bystrickaya.ru/tema-116sohranenie-izbrannogo-vo-vneshnem-fajle-i-zagruzka-iz-fajla-vdrodzhennya.html
  • textbook.bystrickaya.ru/gosudarstvennaya-programma-patrioticheskoe-vospitanie-grazhdan-rossijskoj-federacii-na-2011-2015-godi-ivvedenie-stranica-2.html
  • shpargalka.bystrickaya.ru/vi-rech-prokurora-harakteristika-fedor-mihajlovich-dostoevskij-bratya-karamazovi.html
  • holiday.bystrickaya.ru/metodicheskie-ukazaniya-po-izucheniyu-disciplini-opd-f-06-09-ekonomika-obshestvennogo-sektora-dlya-studentov-specialnostej.html
  • school.bystrickaya.ru/ceni-v-chelyabinskoj-oblasti-territorialnij-organ-federalnoj-sluzhbi-gosudarstvennoj-statistiki-po-chelyabinskoj-oblasti.html
  • education.bystrickaya.ru/24-fiziko-himicheskie-svojstva-mineralov-i-drugih-tverdih-tel-kak-funkcii-ih-energoplotnosti-i-udelnoj-massovoj-energii-atomizacii.html
  • occupation.bystrickaya.ru/nauchno-uchebnij-kompleks-informatika-i-sistemi-upravleniya-v-a-matveev-lekciya-dlya-abiturientov-i-studentov-na-i.html
  • znaniya.bystrickaya.ru/razdel-12-rekomendacii-dlya-bibliotek-pravitelstvennih-departamentov-sekciya-pravitelstvennih-bibliotek-i-sekciya.html
  • uchebnik.bystrickaya.ru/uchet-operacij-s-denezhnimi-sredstvami-opisanie-biznes-processov.html
  • teacher.bystrickaya.ru/glava-6-rashozhdenie-putej-rim-i-vizantiya-v-xiii-veka-istoriya-iskusstva-ernst-gombrih.html
  • prepodavatel.bystrickaya.ru/tema-13-lichnie-neimushestvennie-prava-i-rabochaya-programma-kursa-dlya-ochnoj-formi-obucheniya-specialnosti-030501-65-yurisprudenciya.html
  • upbringing.bystrickaya.ru/led-besserdechiya-i-bezdushiya-kniga-ne-tolko-nauchit-rebenka-razmishlyat-o-raznih-storonah-zhizni-i-o-svojstvah.html
  • control.bystrickaya.ru/doklad-o-pravovih-aspektah-i-riskah-svyazannih-s-ispolzovanie-nelegalnogo-programmnogo-obespecheniya-predstavlyaet-pavel-barutkin-rukovoditel-predstavitelstva.html
  • nauka.bystrickaya.ru/uchyot-raschyotov-s-byudzhetom-i-vnebyudzhetnim-fondami.html
  • predmet.bystrickaya.ru/shestaya-lekciya-poznanie-vo-vdohe-i-vidohe-mirovogo-slova-i-ego-virazheniya-misterii-solnca-smerti-i-voskreseniya.html
  • learn.bystrickaya.ru/filial-fgbou-vpo-moskovskij-gosudarstvennij.html
  • essay.bystrickaya.ru/chast-vtoraya-guinplen-i-deya-more-i-noch.html
  • urok.bystrickaya.ru/programma-meropriyatij-s-9-po-16-iyulya-2012-g.html
  • school.bystrickaya.ru/analiz-stihotvoreniya-nobelevskaya-premiya.html
  • znaniya.bystrickaya.ru/razdel-4-sooruzheniya-i-ustanovki-dlya-obezzarazhivaniya-pravila-tehnicheskoj-ekspluatacii-sistem-i-sooruzhenij-kommunalnogo.html
  • testyi.bystrickaya.ru/54-napravlenie-podgotovki-23010068-informatika-i-vichislitelnaya-tehnika-programma-seti-evm-i-telekommunikacii.html
  • portfolio.bystrickaya.ru/oktyabr-2009-goda-visshego-professionalnogo-obrazovaniya.html
  • urok.bystrickaya.ru/programma-odobrena-na-zasedanii-metodicheskogo-obedineniya.html
  • studies.bystrickaya.ru/5-formi-provedeniya-itogovoj-attestacii-vipusknikov-osnovnoj-i-srednej-shkoli-respublika-bashkortostan.html
  • exchangerate.bystrickaya.ru/logika-kontrolnaya-6-chast-2.html
  • bukva.bystrickaya.ru/upravlenie-bankovskimi-riskami-6.html
  • diploma.bystrickaya.ru/zashita-prav-cheloveka-v-period-vooruzhennih-konfliktov-chast-4.html
  • institut.bystrickaya.ru/stanislav-gazandzhiev-programma-vostok-vostok-iii.html
  • credit.bystrickaya.ru/podderzhka-starikov-i-detej-osnova-civilizovannogo-obshestva.html
  • shpora.bystrickaya.ru/zadachi-rasshirit-znaniya-uchashihsya-o-razrushayushem-vozdejstvii-tabachnogo-dima-na-organizm-cheloveka-formirovat-motivaciyu-protiv-kureniya.html
  • © bystrickaya.ru
    Мобильный рефератник - для мобильных людей.